
Дабрачынная акцыя «Дарыць – значыць жыць»
- Details
- Створана 07.06.2024 13:03
Дабрачынная акцыя «Дарыць – значыць жыць» аб'яднала 6 чэрвеня ў абласной бібліятэцы ўсіх аматараў кнігі.
У рамках мэтавай комплекснай праграмы «Міласэрнасць» у дар анкалагічнаму аддзяленню паліятыўнай медыцынскай дапамогі «Хоспіс» УАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер» было перададзена больш за 300 кніг і часопісаў. Сярод іх – класічныя творы, сучасная замежная і айчынная проза, праваслаўная літаратура. Упэўненыя, што атрыманыя ў дар выданні знойдуць свайго новага чытача.
Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам акцыі за іх актыўную жыццёвую пазіцыю і жаданне дапамагчы.


































