
VII Форум бібліятэкараў Беларусі
- Details
- Створана 13.06.2024 14:08
Віцебская абласная бібліятэка 13 чэрвеня прыняла ўдзел у VII Форуме бібліятэкараў Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Прафесійная канферэнцыя была аб'яднаная тэмай «Бібліятэка, чытанне і кніга як інструмент грамадзянскага выхавання і захавання духоўных каштоўнасцей». У праграме пленарнага пасяджэння разгледжаны пытанні работы бібліятэк ва ўмовах цыфравізацыі, практыка работы бібліятэк з дзецьмі і моладдзю, бібліятэчная адукацыя і прафесійнае развіццё бібліятэкараў, а таксама міжведамаснае ўзаемадзеянне бібліятэк, шматфункцыянальнасць і разнастайнасць форм работы.
Прадстаўнікі бібліятэчнай сеткі Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі ББА (у анлайн- і афлайн-фарматах) і фарміраванні новага складу Савета ББА.


































