
Гістарычная візітка «Рагнеда Рагвалодаўна – княгіня Полацкая»
- Details
- Створана 14.06.2024 10:31
У рамках бібліятэчнага праекта «Беларусь – краіна маёй будучыні» юнацкі аддзел працягвае знаёміць вас з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі.
На гэты раз размова пойдзе пра княгіню Рагнеду, вядомую не толькі сваім драматычным лёсам, але і бязмежнай адданасцю роднай Полацкай зямлі.
Яна стаяла ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці і ў цяжкія для Полацка часы клапацілася аб развіцці роднага краю. Пры гэтым Рагнеда, выпрабаваўшы мукі і боль, не зламалася, не здрадзіла ні сабе, ні памяці продкаў, стала сапраўдным прыкладам жыццёвага подзвігу. Яе сыны Ізяслаў і Яраслаў Мудры, праўнук Усяслаў Брачыславіч і прапраўнучка святая Еўфрасіння Полацкая пакінулі значны след у гісторыі славянскага свету.


































