
Паважаныя чытачы, дарагія сябры!
- Details
- Створана 26.06.2024 09:22
Ад усёй душы віншуем вас з 1050-годдзем нашага цудоўнага горада!
Віцебск – старажытны і прыгожы горад, яго лёс непарыўна звязаны з гісторыяй нашай краіны.
Тут праходзілі важнейшыя гістарычныя падзеі, фарміравалася ўнікальная культура і традыцыі.
Сёння горад над Дзвіной працягвае развівацца і радаваць сваіх жыхароў і гасцей новымі дасягненнямі, цікавымі праектамі і яркімі падзеямі. Яго непаўторная атмасфера застаецца крыніцай натхнення для ўсіх людзей.
Абласная бібліятэка працягвае служыць культурнаму развіццю горада, захоўваючы і перадаючы багацце ведаў і творчасці кожнаму чытачу – ад маленькіх дзяцей да дарослых людзей.
Сёння мы прызнаемся ў любові да роднага горада і жадаем яму станавіцца яшчэ прыгажэй і ўтульней, каб жыццё ў ім было камфортным і радасным! А жыхарам і гасцям Віцебска – міру, здароўя і дабрабыту!


































