
Фотавыстава Дзмітрыя Осіпава «Гораду прысвячаецца»
- Details
- Створана 26.06.2024 15:39
Фотапрысвячэнне любімаму гораду напярэдадні яго 1050-годдзя прадставіў 25 чэрвеня ў абласной бібліятэцы карэспандэнт газеты «Віцебскія весці» Дзмітрый Осіпаў.
25 фотаздымкаў прапануюць іншы погляд на звыклыя для гараджан месцы. Тут можна ўбачыць тое, што ўжо стала гісторыяй, здзівіцца хітраспляценню вуліц і плошчаў, адкрыць для сябе знаёмыя месцы такімі, якімі іх назіраюць птушкі з вышыні свайго палёту.
Выстава працуе да канца лета.


































