
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
- Details
- Створана 02.07.2024 10:33
Паважаныя чытачы, дарагія сябры!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе гісторыю нашай Радзімы і верыць у яе годную будучыню, нагадвае пра гераізм, стойкасць, мужнасць і веліч духу нашага народа, з'яўляецца сімвалам адзінства і росквіту нашай дзяржавы.
Збіраць, захоўваць, прадастаўляць доступ да ўнікальнага фонду кніг, перыёдыкі і іншых дакументаў розных эпох – прыярытэтная задача Віцебскай абласной бібліятэкі ў фарміраванні гістарычнай памяці і беларускай ідэнтычнасці.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і мірнага неба над галавой.
Са святам! З Днём Незалежнасці!


































