
Арт-эцюд «У свеце фантазій»
- Details
- Створана 02.07.2024 14:23
Выстава-конкурс самадзейнага выяўленчага мастацтва «У свеце фантазій», арганізаваная ў рамках праекта «Разам» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, прайшла ў бібліятэцы 2 ліпеня.
Больш за 15 работ прадставілі на выставу наведвальнікі аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска, а таксама ўдзельнікі клуба «Востраў надзеі» для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Удзельнікі не толькі прадэманстравалі свае жывапісныя творы, але і абаранялі іх сюжэты з дапамогай творчых выступленняў.
Праграма мерапрыемства ўключала гульні на развіццё тактыльных адчуванняў, логікі і ўважлівасці, тэатралізаваныя паказы, вакальныя нумары Мікіты Калакольчыкава і сясцёр Калодкіных, а таксама харэаграфічныя выступленні танцавальнага калектыву «Залаты ўзрост».


































