
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Витебская школа бокса. История в лицах. Валерий Кондратенко»
- Details
- Створана 16.07.2024 13:08
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Витебская школа бокса. История в лицах. Валерий Кондратенко» адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна 15 ліпеня.
Рэжысёр і сцэнарыст фільма Анжаліка Ганчарова прадставіла гледачам сваю новую дакументальную стужку, прысвечаную заслужанаму трэнеру СССР і Рэспублікі Беларусь па боксе Валерыю Кандраценку, які выгадаваў цэлую плеяду баксёраў сусветнага ўзроўню, сярод якіх алімпійскі чэмпіён і двухразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы Вячаслаў Яноўскі, чэмпіён Узброеных сіл СССР Юрый Прохараў, бронзавы прызёр чэмпіянату СССР Уладзімір Масюк і многія іншыя.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў, які адзначыў важнасць такіх знакавых фільмаў, якія расказваюць пра гістарычныя факты і рэальных людзей, якія жывуць сярод нас, асабліва для маладога пакалення.
Гледачы, сярод якіх былі аматары бокса, трэнеры і былыя спартсмены, дзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі, а таксама задавалі пытанні аўтару кінастужкі.
Анжаліка Віктараўна падзякавала сваёй камандзе і ўсім, хто аказваў садзейнічанне ў стварэнні фільма, а таксама падзялілася сваімі творчымі планамі.


































