
Выстава “Купала, які глядзіць на нас… : вобраз паэта ў творах мастацтва”
- Details
- Створана 12.06.2012 09:27
Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібляграфіі прадстаўляе чарговую выставу з цыкла "І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы...", прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння волата беларускай літаратуры, народнага песняра Янкі Купалы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 чэрвеня па 2 ліпеня пад назвай "Купала, які глядзіць на нас... : вобраз паэта ў творах мастацтва".


































