
Жнівень – час адпачынку і актыўнага пазнання для падрастаючага пакалення
- Details
- Створана 09.08.2024 15:35
Апошні месяц летніх канікулаў школьнікі Віцебска праводзяць у інтэрактыўным фармаце з выкарыстаннем рэсурсаў абласной бібліятэкі, развіваючы свае інтэлектуальныя здольнасці, творчае мысленне і агульныя веды.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці працягвае цыкл мерапрыемстваў для выхаванцаў летніх лагераў.
У гульнявой форме цікавасць да чытання і кніг развівае тэматычны занятак «Бібліятэка без таямніц». Вучні сярэдняй школы № 31 імя В. З. Харужай пазнаёміліся з працэсам работы бібліятэкі, парадкам размяшчэння і захоўвання кніг, умовамі рэгістрацыі чытачоў. Героі мультфільмаў дапамаглі запомніць правілы выдачы і вяртання выданняў. А наведванне выставы «Чудо-книжки – чудо-детям» падарыла яркія ўражанні і натхніла іх на далейшае чытанне.
1050-ы дзень нараджэння Віцебска стаў нагодай праверыць веды пра родны горад. На сустрэчах з вучнямі сярэдняй школы № 12 імя Л. М. Філіпенкі і №17 імя І. Р. Бумагіна абмяркоўваліся легенды заснавання Віцебска, падзеі Вялікай Айчыннай вайны і мноства фактаў з гісторыі і культуры рэгіёну. Гэтыя заняткі не толькі ўмацавалі веды вучняў, але і развілі іх навыкі лагічнага мыслення, каманднай работы і прыняцця рашэнняў.
Летнія канікулы ў Віцебскай абласной бібліятэцы становяцца часам не толькі адпачынку, але і актыўнага пазнання для падрастаючага пакалення.


































