
Цуда-кніжкі: глядзім, чытаем, гуляем
- Details
- Створана 12.08.2024 09:10
У аддзеле рэдкай кнігі ў жніўні шумна і весела. Тут праходзіць выстава «Чудо-книжки – чудо-детям», якая прыцягвае ўвагу і выклікае станоўчыя эмоцыі ў дзяцей і дарослых.
Сярод наведвальнікаў выставы шмат выхаванцаў летніх школьных лагераў. Яны з цікавасцю знаёмяцца з самымі незвычайнымі выданнямі, якія ёсць у абласной бібліятэцы. Сучасная кніга – гэта не толькі і не заўсёды цвёрдая вокладка і папяровыя старонкі. Старонкі могуць быць пухнатымі, кніга можа мець форму машынкі, а ілюстрацыі – аб'ёмнымі ці нават умеюць размаўляць.
Самыя дапытлівыя наведвальнікі маюць магчымасць пагрузіцца ў падводны свет разам з героямі кнігі «Акіян» і ў літаральным сэнсе пачуць яго гукі. З дапамогай 3D-акуляраў ажывалі яркія старонкі кніг пра далёкія галактыкі, а чароўная лупа дапамагала юным даследчыкам у рашэнні няпростых заданняў.
Выстава працягнецца да 31 жніўня, так што не прапусціце магчымасць наведаць яе і адкрыць для сябе новыя цуды кніжнага свету! Усе аматары чытання і прыгод да канца лета могуць прайсці невялікі квэст і, вядома, атрымаць прыз!


































