
Гадзіна інфармацыі для навучэнцаў УА “ВДППЛ”
- Details
- Створана 08.06.2012 14:13
З мэтай прапаганды прафесійнай літаратуры па будаўнічай справе ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры 5 чэрвеня адбылася інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў УА "Віцебскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй". Прысутных азнаёмілі са структурай бібліятэкі, інфармацыйнымі рэсурсамі. На выставе, прымеркаванай да мерапрыемства, была прадстаўлена літаратура з фонду аддзела па розных будаўнічых спецыяльнасцях у дапамогу прафесійна-тэхнічнаму навучанню.


































