
Інтэрактыўная віктарына «Мая чароўная Беларусь»
- Details
- Створана 10.09.2024 11:14
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню бібліятэк Беларусі, навучэнцы Віцебскага кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 8 г. Віцебска імя А. М. Іспянкова прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Мая чароўная Беларусь».
Рабяты прадэманстравалі добрыя веды, адказваючы на пытанні аб прыродзе, культуры і народнай творчасці роднага краю. Гаварылі аб дзяржаўным ладзе Рэспублікі Беларусь, аб людзях, якія праславілі нашу краіну, аб адметных рысах, уласцівых нашаму народу. Падчас гульні рабяты атрымалі не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і паглыбілі веды аб родным краі, адчулі гонар за сваю краіну і свой народ.


































