
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 12.09.2024 11:00
Паважаныя чытачы і калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк Беларусі!
Ва ўсе часы бібліятэка была і застаецца сапраўднай скарбніцай ведаў, крыніцай адкрыццяў чалавецтва, неад'емнай часткай сацыяльнага і інтэлектуальнага развіцця грамадства.
Сёння бібліятэка развіваецца і становіцца сучасным цэнтрам камунікацыі, грамадскага жыцця, прасторай развіцця талентаў, інтэлектуальнага адпачынку для людзей розных узростаў і інтарэсаў.
У гэты дзень ад усёй душы жадаем усім, чыё жыццё звязана з кнігай, добрага здароўя, міру і дабрабыту! Жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў!



































