
Пад знакам якасці: анатаваны бібліяграфічны спіс
- Details
- Створана 16.09.2024 14:15
Якасць – адно з цэнтральных паняццяў у жыцці чалавека незалежна ад узросту, месца жыхарства і эстэтычных пераваг. Ва ўсіх перадавых у тэхнічных адносінах краінах свету вялікая ўвага надаецца праблемам павышэння якасці выпускаемай прадукцыі.
У нашай краіне з сярэдзіны 1990-х гадоў дасягненне якасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці краіны першапачаткова было вызначана найважнейшай задачай дзяржаўнай палітыкі. У Беларусі якасць разглядаецца найперш з пазіцыі якасці жыцця людзей. У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны Кіраўнік дзяржавы 27 лістапада 2023 г. падпісаў Указ № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці».
Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Пад знакам якасці». У дапаможніку прадстаўлены выданні з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, прысвечаныя праблеме якасці, раскрыццю дзяржаўнай палітыкі ў галіне павышэння якасці ў розных сферах жыцця беларускага грамадства, азнаямленню з паспяховай практыкай кіравання якасцю на прадпрыемствах і ў арганізацыях.


































