
Гадзіна інфармацыі для школьнікаў
- Details
- Створана 08.06.2012 10:57
7 чэрвеня ў нямецкай чытальнай зале прайшла гадзіна інфармацыі "Кніга на нямецкай мове" для школьнікаў лінгвістычнага лагера СШ № 34 г. Віцебска.
Сцэнарый мерапрыемства ўключаў у сябе экскурсію па зале, агляд нямецкамоўных падлеткавых перыядычных выданняў. Завяршылася мерапрыемства разгадваннем красворда на нямецкай мове. Гэты захапляльны занятак дапамог школьнікам замацаваць навыкі атрымання інфармацыі з кніг, яе пераапрацоўкі і выкарыстання.









































