
Патрыятызм у XXI стагоддзі: анатаваны бібліяграфічны спіс
- Details
- Створана 16.09.2024 14:25
Патрыятызм – адно з найбольш глыбокіх чалавечых пачуццяў, замацаваных тысячагоддзямі, найважнейшы духоўны набытак асобы, які характарызуе вышэйшы ўзровень яе развіцця і выяўляецца ў яе актыўнай дзейнай самарэалізацыі на карысць Радзімы.
У сучасным свеце патрыятычныя пачуцці набылі новыя формы выказвання і сталі актуальнымі ў іншым кантэксце. XXI стагоддзе нясе новыя выклікі і дае магчымасці для выражэння патрыятызму.
Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Патрыятызм у XXI стагоддзі». У прапанаваным дапаможніку прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя пытанням патрыятызму і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў XXI стагоддзі.


































