
Навукова-практычная канферэнцыя «Сучасны стан публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 17.09.2024 09:43
Кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасны стан публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь», якая адбылася 13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і была прымеркавана да святкавання Дня бібліятэк Беларусі.
З дакладам «Бібліятэкі Віцебшчыны: пошук новых магчымасцей у лічбавую эпоху» выступіла намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Макараўна Камендантава.
Асноўным вынікам канферэнцыі стала падпісанне дамоваў аб падлучэнні абласных бібліятэк да электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Завяршылася мерапрыемства цырымоніяй узнагароджання пераможцаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».


































