
Лекцыя кампазітара А. Іванова «Пра што нам расказвае музыка»
- Details
- Створана 25.09.2024 13:04
24 верасня ў рамках праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што нам расказвае музыка».
Знатакі класічнай музыкі сабраліся, каб акунуцца ў свет творчасці вялікіх кампазітараў – І. С. Баха, П. І. Чайкоўскага і Ф. Шапэна.
Аляксандр Віктаравіч падзяліўся займальнымі гісторыямі і думкамі аб кожным з кампазітараў і выканаў некаторыя творы выдатных музыкантаў. Пагружэнне ў свет класічнай музыкі дапамагло ўбачыць, як мелодыя можа перадаваць эмоцыі, расказваць гісторыі і захапляць, бо музыка – не проста набор гукаў, а магутны інструмент, здольны крануць душу і ўзбагаціць унутраны свет.
Мы дзякуем Аляксандру Віктаравічу за цудоўны вечар і чакаем новых сустрэч у рамках праекта «Музыка для ўсіх».


































