
Да Дня абароны дзяцей
- Details
- Створана 05.06.2012 15:58
1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей аддзел дзіцячай літаратуры прыняў удзел у свяце, арганізаваным Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцай.
Дзецям была прапанавана праграма з гульнямі на свежым паветры. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі яны чыталі вершы, спявалі песні, адказвалі на пытанні вясёлых віктарын, прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах. Скончылася свята конкурсам малюнкаў на асфальце і ўручэннем салодкіх прызоў.






























































