
Бібліяграфічны спіс “Это земля – твоя и моя : ко Всемирному дню охраны окружающей среды”
- Details
- Створана 05.06.2012 15:13
У экалагічным календары Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – адно з найбольш важных падзей. Больш за 100 краін адзначаюць яго 5 чэрвеня, і выбар гэтай даты невыпадковы. Сорак гадоў таму ў гэты дзень сталіца Швецыі Стакгольм прымала першую ў гісторыі спецыяльную канферэнцыю ААН па праблемах навакольнага асяроддзя. І гэта дата, па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН, была аб'яўлена Сусветным днём аховы навакольнага асяроддзя.
Штогадовае святкаванне Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя дапамагае прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем экалогіі і падкрэслівае вострую неабходнасць змяніць адносіны чалавека да прыродных рэсурсаў.
Ахова навакольнага асяроддзя ў першую чаргу скіравана на захаванне і аднаўленне прыроды, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў, прадухіленне забруджвання, дэградацыі, пашкоджання, спусташэння, разбурэння, вынішчэння і іншага шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гаспадарчай і другой дзейнасці і ліквідацыю яе вынікаў.
Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел прадстаўляе анатаваны бібліяграфічны спіс "Это земля – твоя и моя : ко Всемирному дню охраны окружающей среды", які ўключае бібліяграфічныя запісы на кнігі, аўтарэфераты і артыкулы з тэматычных зборнікаў і перыядычных выданняў, што адлюстроўваюць накірункі аховы навакольнага асяроддзя – экалагічнае становішча, прававыя асновы аховы прыродных рэсурсаў, а таксама асаблівасці маніторынга за іх станам і прынцыпы дзяржаўнага кіравання асяроддзем нашага пражывання. Асаблівая ўвага засяроджана на запаведных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь. Паказаны характар уздзеяння вытворчай дзейнасці і іншых антрапагенных фактараў на навакольнае асяроддзе.
Бібліяграфічны дапаможнік складаецца з 5 раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны пэўным аспектам выбранай тэматыкі.
Анатаваны бібліяграфічны спіс адрасаваны вучням сярэдніх школ, студэнтам, выкладчыкам, а таксама практычным работнікам, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя.


































