
Бібліятэка ў дапамогу педагогам
- Details
- Створана 01.06.2012 10:20
У межах праграмы "Бібліятэка ў дапамогу педагогам" супрацоўнікамі аддзела перыядычнай літаратуры распрацавана анкета "Роля бібліятэкі ў задавальненні інфармацыйных патрэб настаўнікаў сістэмы сярэдняй адукацыі" і падрыхтаваны спісы літаратуры "Магія лета" (у дапамогу педагогу-арганізатару летняга адпачынку), "Для нас заўжды адчынены ў школе дзверы" (у дапамогу класным кіраўнікам і педагогам-арганізатарам) і "Бацькі і дзеці: процістаянне ці супрацоўніства?".


































