
Анлайн-сустрэча «Кніжныя масты. Пскоў–Віцебск: перазагрузка»
- Details
- Створана 27.11.2024 11:58
Анлайн-сустрэча супрацоўнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя В. Я. Курбатава адбылася 26 лістапада.
У ходзе сустрэчы бакі прадставілі лепшыя, эфектыўныя практыкі ўзаемадзеяння з чытачамі і партнёрамі, абмеркавалі праекты для супрацоўніцтва на 2025–2026 гг.
Загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова расказала пра работу бібліятэкі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, з праектнай дзейнасцю аддзела літаратуры па мастацтве і асноўнымі напрамкамі работы аддзела выданняў на замежных мовах пазнаёмілі калег Алена Васілеўская і Ірына Шанцава.
Вопытам работы з віцебскімі бібліятэкарамі падзяліліся загадчык Рэгіянальнага краязнаўчага цэнтра Ганна Дунаева, загадчык аддзела літаратуры па культуры і мастацтве Наталля Грышчанка і загадчык Міжнароднага бібліятэчнага цэнтра ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя Валянціна Якаўлевіча Курбатава» Наталля Мітрафанава.


































