
Умацоўваем інтэлектуальнае адзінства Беларусі праз кнігі і бібліятэкі
- Details
- Створана 02.12.2024 09:21
Фонды бібліятэк Віцебскай вобласці папоўнілі 150 найменняў новых кніг дзякуючы акцыі «Веды без межаў».
Прадстаўнікі ўсіх бібліятэчных сістэм рэгіёна 30 лістапада прынялі ўдзел у Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Віцебскай абласной бібліятэцы. У ходзе зацікаўленай гутаркі з начальнікам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятром Падгурскім і генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзімам Гігіным абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца дзейнасці бібліятэк для ўмацавання інтэлектуальнага адзінства краіны.
Значнай падтрымкай для пошуку актуальнай і дакладнай інфармацыі ў раённых бібліятэках стануць сертыфікаты на падключэнне да Электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


































