
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 02.12.2024 13:54
Займальная лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова пад назвай «Пра што нам расказвае музыка» ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася 28 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве.
На мерапрыемстве аматары музыкі пачулі гісторыі стварэння вядомых музычных твораў, а таксама даведаліся малавядомыя факты з біяграфій вялікіх кампазітараў.
Аповяд Аляксандра Віктаравіча суправаджалі яго музычныя інтэрпрэтацыі, падчас якіх прагучалі такія шэдэўры, як Французская сюіта № 2 (до мінор) І. С. Баха, Rondo in D major В. А. Моцарта і саната № 23 (Appassionata) Л. Бетховена.
Лекцыя не толькі пашырыла веды слухачоў пра класічную музыку, але і натхніла іх на далейшае вывучэнне гэтага цудоўнага мастацтва.


































