
Маё навагодняе чараўніцтва
- Details
- Створана 03.12.2024 16:16
Прэзентацыя зімовага адвент-альбома «Маё навагодняе чараўніцтва» адбылася 1 снежня ў абласной бібліятэцы.
Аўтары альбома педагогі-псіхолагі Ала Спірыдонава і Вера Лабейка запрасілі дзяцей і іх бацькоў у захапляльнае падарожжа па заснежаным казачным лесе, поўным чароўных прыгод.
Юныя госці адправіліся на пошукі страчаных рыфмаў і дапамаглі выправіць сапсаваныя навагоднія пажаданні. Адмысловае захапленне ў дзяцей выклікала агучванне пясочнага мультфільма «Падарожжа снегавічка» і стварэнне ўнікальных навагодніх паштовак.
У дзіцячым аддзеле панавала атмасфера цеплыні, дабрыні і чараўніцтва, уласцівая зімовым святам. Прэзентацыя стала сапраўднай падзеяй для ўсіх удзельнікаў, напоўніўшы іх сэрцы радасцю і чаканнем маючых адбыцца цудаў. Гульня з адвент-альбомам стварыла святочную атмасферу напярэдадні Новага года, развіваючы творчыя здольнасці дзяцей і ўмацоўваючы сямейныя сувязі.


































