
У кадры – Бібліятэка! Кніга! Чытач!
- Details
- Створана 09.12.2024 13:46
Кніга – гэта аснова бібліятэкі, але менавіта людзі – бібліятэкары і чытачы – ствараюць і падтрымліваюць жыццё ў гэтай унікальнай прасторы ведаў.
Супрацоўнікі аддзела абанемента арганізавалі акцыю «У кадры – Бібліятэка! Кніга! Чытач!», прысвечаную святкаванню 95-годдзя нашай бібліятэкі. У праекце прынялі ўдзел нашы чытачы, розныя па ўзросце і інтарэсам, але аб'яднаныя любоўю да кнігі і чытання. Мы шчыра дзякуем усім за цёплыя словы і віншаванні. Ваша падтрымка натхняе нас на новыя здзяйсненні, і мы заўсёды рады сустрэчы з вамі!
Сёння, як і 95 гадоў таму, бібліятэчныя спецыялісты з гонарам звяртаюцца да новага пакалення чытачоў: «Бібліятэка працуе для вас!». Мы працягваем развівацца, прапаноўваць новыя рэсурсы і мерапрыемствы, каб кожны мог знайсці тут нешта асаблівае для сябе.
Далучайцеся да нас у гэтым займальным падарожжы ў свет кніг і ведаў!


































