
Прэзентацыя выстаўкі «Закаханая ў жыццё»
- Details
- Створана 10.12.2024 12:19
Прэзентацыя выстаўкі «Закаханая ў жыццё» творчых работ чытачкі абласной бібліятэкі Веры Красноўскай адбылася 7 снежня ў фае 3-га паверха.
Яркія і душэўныя карціны, створаныя ў тэхніцы малявання па нумарах, адлюстроўваюць унікальны стыль і індывідуальнасць аўтара. Вера Іванаўна ўклала часцінку душы ў кожную работу, перадаючы праз іх сваю шчырую любоў да жыцця і мастацтва. Яна падзялілася сваімі думкамі: «Я зразумела галоўнае – і на пенсіі можна радавацца жыццю. Тут і зараз, без «але» і «потым». І я лічу, вельмі важна знайсці для сябе заняткі, якія будуць запальваць у табе агонь. Давайце ўсё ўсміхнемся сённяшняму дню, які прыйшоў у наша жыццё, каб напоўніць яго радасцю!».
Выстава «Закаханая ў жыццё» працягнецца да 31 снежня, даючы ўсім жадаючым магчымасць атрымаць асалоду ад творчасці Веры Красноўскай і натхніцца яе пазітыўным стаўленнем да жыцця.


































