
Урок-папярэджанне «МНС спяшаецца на дапамогу»
- Details
- Створана 12.12.2024 14:31
Чарговая сустрэча ў рамках праекта «Правазнайка» прайшла ў бібліятэцы 10 снежня.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віцебскага ГАНС Анастасія Полесава падзялілася каштоўнымі ведамі аб тым, як зрабіць навагоднія святы максімальна бяспечнымі.
Напярэдадні зімовых канікулаў вучні сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна абмеркавалі асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый дома і паблізу вадаёмаў, а таксама асноўныя правілы бяспекі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, адказваючы на пытанні даступнай і займальнай віктарыны. На заканчэнне сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі памяткі «Бяспечны Новы год!» ад МНС.
Гутаркі па павышэнні бяспекі жыццядзейнасці са школьнікамі ў абласной бібліятэцы не спыняюцца, і падобныя сустрэчы – важны крок да фарміравання культуры ўсвядомленых паводзін у дзяцей і падлеткаў.


































