
Віцебск адзначыў 100-годдзе беларускага кіно
- Details
- Створана 13.12.2024 14:16
Віцебская абласная бібліятэка прыняла ўдзел у святкаванні 100-годдзя беларускага кіно.
У Доме кіно 12 снежня сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Віцебскай вобласці, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», устаноў культуры горада і аматары кіно.
На выставе «Віцебшчына літаратурная» былі прадстаўленыя розныя выданні твораў нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Сярод якіх «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», а таксама нядаўна выдадзеная кніга перакладаў твораў Уладзіміра Караткевіча на рускай і айзербаджанскай мовах, якую перадаў у фонд бібліятэкі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
Кульмінацыяй вечара стаў прэм'ерны паказ фільма «Чорны замак», зняты паводле рамана Уладзіміра Караткевіча (рэжысёр Кірыл Кузін).


































