
З Новым годам і Раством Хрыстовым!
- Details
- Створана 24.12.2024 09:00
Паважаныя чытачы і сябры!
Віншуем вас з Новым 2025 годам і Раством Хрыстовым!
Няхай кнігі працягваюць адкрываць перад вамі новыя гарызонты, мультымедыйныя і адукацыйныя праекты дапамагаюць знаходзіць адказы на найважнейшыя пытанні і натхненне для новых ведаў і ідэй.
Здароўя, душэўнага цяпла і шчасця вам і вашым блізкім!
Няхай кожны дзень будзе напоўнены святлом, цяплом і творчымі здзяйсненнямі, а Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна стане для вас надзейным сябрам і крыніцай мудрасці.
Дзякуй за вашу адданасць і падтрымку!



































