
Узнагароджанне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі
- Details
- Створана 31.12.2024 10:02
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за 2024 год традыцыйна адбылася 30 снежня ў абласной бібліятэцы.
Гэты прэстыжны конкурс штогод адзначае выдатныя літаратурныя дасягненні рэгіёна. Рашэннем журы былі вызначаны лаўрэаты ў дзвюх намінацыях. Вольга Русілка, пісьменніца, паэтка і літаратуразнаўца, атрымала ўзнагароду за сваю працу «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламёдава» ў намінацыі «Проза». Галіна Загурская, паэтка і мастак з горада Полацка, была адзначана за зборнік вершаў «Санеты» ў намінацыі «Паэзія». Намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў асабіста ўручыў дыпломы лаўрэатам і выказаў надзею на іх далейшыя творчыя поспехі.
Цырымонія сабрала мноства гасцей, сярод якіх прысутнічалі начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Дзяніс Юрчак, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка, а таксама прадстаўнікі пісьменніцкай супольнасці і супрацоўнікі абласной бібліятэкі.
Мы віншуем усіх лаўрэатаў і жадаем ім новых натхняльных здзяйсненняў!


































