
Прэзентацыя зборніка «Есть город древний на Двине»
- Details
- Створана 31.12.2024 10:24
Прэзентацыя зборніка «Есть древний город на Двине» па матэрыялах міжнароднага гісторыка-архіўнага тэлемоста Віцебск–Валгаград, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася 30 снежня ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова.
У падзеі, арганізаванай Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, прынялі ўдзел архівісты, супрацоўнікі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і іншыя аўтары зборніка.
Загадчык аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова адзначыла важнасць выхаду ў свет кніг, у якіх расказваецца пра гераічнае мінулае нашай краіны. Прыкладам такіх выданняў у 2024 годзе сталі зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» і перавыдадзеная кніга Ніны і Мікалая Дарафеенкаў «Витебское подполье».


































