eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча

У сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча, мастака-канструктара, пастаноўшчыка Беларускага тэатра «Лялька», яскрава праявіўся індывідуальны почырк, уласнае бачанне пастановак, іх задум.

Эскізы Гаралевіча – гэта не проста прадстаўленыя на паперы схематычна распрацаваныя праекты, а сукупнасць уласных разважанняў і перажыванняў. У рабоце над эскізамі бачны аўтарскі падыход жывапісца і майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кожны з яго малюнкаў з'яўляецца завершаным мастацкім творам, гатовым да экспанавання.

На выставе «Па той бок...» прадстаўлены эскізы сцэнаграфіі, эскізы касцюмаў да пяці спектакляў віцебскага тэатра «Лялька»: «Ох і залатая табакерка», «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех», «Чарамара», «Мой вялікі маленькі Дзядуля», «Сцежкі добрых сустрэч».

Беларускае традыцыйнае ткацтва натхніла мастака на стварэнне арыгінальных дэкарацый да спектакля «Ох і залатая табакерка», заснаваных на аўтарскай тэхніцы пляцення і тэкстыльнай аплікацыі. Адной з галоўных задач пастаноўшчыка з'яўляецца пагружэнне гледача ў атмасферу, напоўненую беларускімі этнічнымі, фальклорнымі і гістарычнымі матывамі.

 

«Я імкнуўся паказаць, што беларусы маюць сваю ўнікальную культуру, гісторыю і традыцыі. Усе дэкарацыі разам – гэта такі стылізаваны абрад беларускага краю, этнічны космас, у якім жывуць героі казкі».

 

Атмасферным і выбітным атрымаўся спектакль «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех». Дзмітрый Гаралевіч аўтарскімі мастацкімі сродкамі выразнасці данёс гледачу павучальную гісторыю пра барона Троча, беднасць, багацце, марскія падарожжы і прыгоды галоўнага героя.

Сцэнаграфія, касцюмы, лялькі, якія былі прыдуманы мастаком да спектакля «Чарамара», адлюстроўваюць асноўную тэму эстонскай казкі – гэта гармонія, яднанне чалавека з прыродай і навакольным светам. Касцюмы па каляровай гаме вельмі стрыманыя і адначасова па-народнаму прыбраныя.

Лірычнымі і кранальнымі выйшлі эскізы да пастаноўкі «Мой вялікі маленькі Дзядуля». Чароўны свет фантазіі дзіцяці Дзмітрый паказаў з дапамогай шматслойных рознакаляровых фактур і тэкстур прадметаў, нязвыклых матэрыялаў, маштабных лялек і яркіх колераў.

У эскізах да дзіцячага спектакля «Сцежкі добрых сустрэч» вельмі карпатліва аўтар падыходзіць да перадачы характараў герояў. Галоўныя героі – жывёлы і неадушаўлёныя прадметы. Прыём ачалавечвання звяроў і прадметаў выкарыстоўвае Д. Гаралевіч для стварэння яркіх і выразных вобразаў. Яны ў мастака не толькі апранутыя як людзі ў чалавечыя касцюмы, але і ходзяць, сядзяць як людзі, ды і характары ў іх чалавечыя, ёсць сярод іх добрыя, разумныя, баязлівыя, адважныя.

Для сцэнаграфіі сучаснага лялечнага тэатра вельмі важнымі з'яўляюцца індывідуальнасць мастака, яго почырк у сцэнічным творы, погляд на сусвет. Аўтарскі падыход мастака Дзмітрыя Гаралевіча да сцэнаграфіі змяняе не толькі сцэнічную прастору, але і наўпрост уплывае на ўсе складнікі яго спектакляў.

Выстава сцэнаграфіі «Па той бок...» мастака Беларускага тэатра «Лялька» Дзмітрыя Гаралевіча прадстаўлена ў галерэі 1-га паверха Віцебскай абласной бібліятэкі з 2 па 30 чэрвеня 2026 года.

Таццяна Гаралевіч, магістр мастацтвазнаўства


  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
  • Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча
    big image
    Выстава сцэнаграфіі Дзмітрыя Гаралевіча