
«Беларускія дарогі гусара, паэта і драматурга»
- Details
- Створана 13.01.2025 08:49
Запрашаем вас на ўнікальную кніжную выставу, прысвечаную 230-годдзю з дня нараджэння знакамітага драматурга і дыпламата Аляксандра Сяргеевіча Грыбаедава!
Што вас чакае на выставе?
Інтэрактыўныя экспанаты з QR-кодамі – не забудзьцеся ўзяць з сабой мабільны тэлефон для поўнага пранікнення ў атмасферу!
Унікальная магчымасць даведацца пра сувязь вялікага класіка з Беларуссю і яго ўплыў на культуру краіны. Цікавыя факты аб стварэнні знакамітай п'есы «Гора ад розуму», а таксама аб жыцці і творчасці Грыбаедава.
Анлайн-віктарына, падрыхтаваная бібліятэкарамі, дапаможа праверыць вашыя веды і адкрыць новыя грані асобы Аляксандра Сяргеевіча.
Выстава працуе да 31 студзеня ў агульнай чытальнай зале. Не выпусціце шанец пагрузіцца ў свет літаратуры і гісторыі!


































