
«Знаёмцеся! Новыя кнігі!»
- Details
- Створана 17.01.2025 10:27
Выстава-прагляд «Знаёмцеся! Новыя кнігі!» прайшла 13–16 студзеня ў фае абласной бібліятэкі. Чытачам была прадстаўленая калекцыя з больш за 700 выданняў, якія ахопліваюць разнастайныя жанры і тэмы.
Наведвальнікі выставы атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з навінкамі мастацкай літаратуры, створанымі сучаснымі замежнымі і айчыннымі аўтарамі. Таксама былі прадстаўлены дакументальныя, біяграфічныя і ваенна-гістарычныя выданні. Кнігі па медыцыне і псіхалогіі зацікавілі як прафесіяналаў, так і шырокую аўдыторыю.
Для чытачоў, якія не мелі магчымасці наведаць выставу ў перыяд яе работы, у аддзеле абанемента можна пазнаёміцца са спісам навінак і забраніраваць кнігі для хатняга чытання. Прыходзьце і адкрывайце для сябе свет новых ведаў, ідэй і займальных гісторый!


































