
Урок-гутарка «Казка – падказка»
- Details
- Створана 29.01.2025 15:08
Казкі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні светапогляду дзяцей, закладаюць маральныя арыенціры і вучаць іх дабрыні і справядлівасці.
У гэтых чароўных гісторыях можна знайсці адказы на мноства важных пытанняў, а таксама пагрузіцца ў дзіўны свет, поўны цудаў, таямніц і магіі. Яркая, выразная і вобразная мова казак робіць іх даступнымі нават для самых маленькіх слухачоў. Аднак, нягледзячы на ўяўную прастату, у кожнай казцы ўтоены глыбокі сэнс, і кожная дэталь мае сваё значэнне.
У рамках праекту «Правазнайка» вучні сярэдняй школы № 2 імя Ф. Блахіна зазірнулі ў гэтую таямніцу з новага пункту гледжання – праз прызму прававых парушэнняў.
Падчас урока-гутаркі «Казка – падказка» рабяты адказвалі на пытанні віктарын, выконвалі заданні і аналізавалі казкі з пункту гледжання прававых паняццяў.
Дзеці даведаліся, як важна не толькі ўмець абараняць свае інтарэсы і адстойваць свае правы, але і ўсведамляць адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі.


































