
Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 03.02.2025 14:06
Індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях, у рамках якога абмяркоўваліся такія важныя тэмы, як афармленне спадчыны, складанне дагавораў куплі-продажу, раздзел маёмасці, а таксама дарэнне зямельных участкаў і нерухомай маёмасці, прайшло ў бібліятэцы 30 студзеня.
Вопытны натарыус Майя Грэнь адказала на ўсе пытанні нашых чытачоў і дала прафесійныя рэкамендацыі.
У рамках супрацоўніцтва з натарыятам у бібліятэцы рэгулярна праводзяцца бясплатныя кансультацыі, дзе натарыусы прадастаўляюць прафесійныя кансультацыі па розных юрыдычных аспектах. Гэта дазваляе чытачам абласной бібліятэкі атрымліваць кваліфікаваную дапамогу ў зручнай і даступнай форме, а таксама садзейнічае распаўсюджванню ведаў аб натарыяльных паслугах і іх значэнні ў паўсядзённым жыцці.


































