
Майстар-клас «Пазнай сябе»
- Details
- Створана 04.02.2025 14:31
Майстар-клас па псіхалагічнай самадыягностыцы «Пазнай сябе» прайшоў у бібліятэцы 30 студзеня ў рамках бібліятэчнага праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
На практычным занятку псіхолагі Юлія Насенік і Таццяна Дробыш прапанавалі ўдзельнікам тэхніку асобаснага росту «Кола балансу», накіраваную на аналіз задаволенасці ў розных сферах свайго жыцця.
Супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі тэматычную выставу «Путь к себе. Искусство самопознания», на якой прадставілі кнігі па псіхалагічнай самадыягностыцы з фонду аддзела.


































