
Творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам
- Details
- Створана 10.02.2025 12:05
6 лютага ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктарам выдавецтва «Беларусь» Алесем Карлюкевічам і прэзентацыя кнігі «Старонкі віцебскага краязнаўства».
Алесь Карлюкевіч – пісьменнік, літаратуразнаўца, журналіст, краязнаўца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці», літаратурнай прэміі «Залаты купідон», узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. З'яўляецца аўтарам мноства краязнаўчых выданняў, даследаванняў літаратурных сувязей Беларусі, казак для дзяцей.
З прывітальнымі словамі да Алеся Карлюкевіча звярнуліся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.
Алесь Мікалаевіч расказаў пра выдавецкія планы, цікавыя кніжныя праекты старэйшага выдавецтва нашай краіны, пра нашых суайчыннікаў – герояў кнігі «Старонкі віцебскага краязнаўства». Сярод іх – артыст, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Пятро Ламан, які таксама прысутнічаў на прэзентацыі. Алесь Карлюкевіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, падзяліўся сваімі думкамі пра ўплыў сучаснай літаратуры на чытача, неабходнасць выдання і перавыдання кніг ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
Адбылася цікавая, шчырая размова пісьменніка з яго чытачамі, краязнаўцамі, пісьменнікамі.


































