
Адкрыццё выставы дзіцячай творчасці «Пішу, і сэрца не сумуе…»
- Details
- Створана 17.02.2025 14:10
Цяжка знайсці чалавека, не знаёмага з творчасцю Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. «У Лукоморья дуб зеленый...», «Ветер по морю гуляет и кораблик подгоняет», «Свет мой зеркальце, скажи да всю правду доложи...» – гэтыя радкі назаўжды застаюцца ў памяці, а з узростам мы ўсё больш паглыбляемся ў яго творы, адчыняючы для сябе новыя грані таленту пісьменніка.
Выстава дзіцячых работ «Пішу, і сэрца не сумуе...», прысвечаная вялікаму паэту, адкрылася ў абласной бібліятэцы 13 лютага. У экспазіцыі прадстаўлены ілюстрацыі да твораў Пушкіна, партрэты пісьменніка ў працэсе творчасці і сюжэтныя кампазіцыі, створаныя навучэнцамі гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна на чале з мастацкім кіраўніком праекта Наталляй Буянавай.
Завуч па вучэбнай рабоце Наталля Ляхновіч павіншавала рабят з адкрыццём выставы і пажадала ім творчых поспехаў.
Госцем мерапрыемства стала Марына Варахобка – дызайнер, член Беларускага саюза дызайнераў, старшы выкладчык кафедры дызайну і моды ВДТУ, кіраўнік студыі «Дадызайн».


































