
Лекцыя «Псіхалагічная ахова і кагнітыўныя змяненні»
- Details
- Створана 18.02.2025 11:03
На лекцыі «Псіхалагічная ахова і кагнітыўныя скажэнні», якая адбылася 13 лютага ў рамках бібліятэчнага праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх», псіхолагі Юлія Насеннік і Таццяна Дробыш разгледзелі гісторыю з'яўлення тэрмінаў і раскрылі іх значэнне.
На прыкладах яны растлумачылі сутнасць гэтых псіхалагічных з'яў, што дазволіла ўдзельнікам глыбей зразумець, як гэтыя механізмы ўплываюць на нашы паводзіны і ўспрыманне свету.
Тэма выклікала жывую цікавасць у слухачоў, якія актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі назіраннямі. У дадатак да лекцыі была арганізавана кніжная выстава «Шлях да сябе: мастацтва самапазнання», падрыхтаваная супрацоўнікамі абанемента. Выстава складалася з кніг па псіхалогіі, самапазнанні і асобасным развіцці, што спрыяла далейшаму паглыбленню ведаў удзельнікаў і натхніла іх на вывучэнне новых аспектаў псіхалогіі.



































