
Кніжная выстаўка «Бібліягід: абавязкова гэтай чароўнай зімой»
- Details
- Створана 18.02.2025 14:45
Кніжная выстаўка «Бібліягід: абавязкова гэтай чароўнай зімой» дапаможа правесці апошні зімовы месяц на пазітыве.
Думаеце, што ведаеце аб зіме ўсё? Анлайн-віктарына «Зімовы эрудыт» – гэта выдатная магчымасць не толькі праверыць свае веды, але і адкрыць для сябе шмат новага пра снег, мароз і іншыя зімовыя цуды! 28 пытанняў, як і дзён у лютым, прымусяць вас па-новаму зірнуць на гэтую пару года.
Люты – апошні зімовы месяц. Мы пачынаем адчуваць набліжэнне вясны. Дні становяцца даўжэйшымі, сонца свеціць ярчэй, і прырода нібы абуджаецца ад зімовай спячкі. А разам з гэтым з'яўляецца жаданне правесці час з карысцю, падрыхтавацца да новых пачынанняў. Бібліёгід дапаможа знайсці кнігі, якія сагрэюць вас знутры, падораць радасць і дапамогуць падрыхтавацца да вясновага абуджэння.
Абавязкова гэтай чароўнай зімой пазнаёмцеся з кніжнай выставай у агульнай чытальнай зале бібліятэкі! Адкрыйце для сябе цікавыя гарызонты з дапамогай чытання і сустракайце вясну з новымі сіламі і ідэямі!


































