
Абласны марафон «Дарогі Перамогі»
- Details
- Створана 20.02.2025 10:56
19 лютага, за 80 дзён да Дня Перамогі, у абласной бібліятэцы быў дадзены старт абласнога марафона «Дарогі Перамогі», аб'яўленага Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна.
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін прадставіў відэазапіс верша Льва Цітова «26 июня 1944», прысвечанага вызваленню Віцебска. Пачатак акцыі аб'явілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая і начальнік упраўлення культуры Пётр Падгурскі.
Вершы пра вайну прачыталі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч, кадэт Віцебскага кадэцкага вучылішча Віялета Каласкова, вучні гімназіі № 7 імя П. Я. Кандраценкі Данііл Гарошка і Дамір Ціхаміраў, вядучыя мерапрыемства – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак і загадчык аддзела краязнаўства бібліятэкі Ларыса Рагачова. З вялікім хваляваннем прысутныя слухалі выступленні малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў – старшыні Грамадскага аб'яднання былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў «Сяброўства», былога малалетняга вязня канцлагера «Асвенцым» Валянціны Волкавай і былога малалетняга вязня гета Ларысы Каім.
Прагучалі песні ў выкананні кадэтаў Віцебскага кадэцкага вучылішча Аляксандра Альхіменкі і Антона Смірнова.


































