
Лінгвістычны квіз «Мова: у сугуччы мінулага і будучага»
- Details
- Створана 21.02.2025 14:17
Кожны год 21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, падкрэсліваючы важнасць захавання моўнай разнастайнасці і культурнай спадчыны.
У гэтым годзе супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа лінгвістычны квіз «Мова: у сугуччы мінулага і будучага», дзе маладыя людзі змаглі праверыць свае веды беларускай мовы.
Бібліятэкары не толькі расказалі пра гісторыю гэтага значнага свята, але і акцэнтавалі ўвагу на важнасці захавання роднай мовы, ведання гісторыі свайго краю і гонару за малую радзіму. Удзельнікі мерапрыемства, юнакі і дзяўчаты, з энтузіязмам пагрузіліся ў лінгвістычныя спаборніцтвы, якія ўключалі заданні рознага ўзроўню складанасці. Яны прадэманстравалі сваю эрудыцыю, бліскуча спраўляючыся з пытаннямі па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі.
Пасля завяршэння гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кнігі, што стала прыемным фіналам займальнага і пазнавальнага мерапрыемства. Гэты квіз не толькі садзейнічаў умацаванню ведаў аб роднай мове, але і натхніў студэнтаў на далейшае вывучэнне і захаванне культурнай спадчыны Беларусі.


































