
Юбілейны творчы вечар Галіны Загурскай «Тулюся, край, заўсёды да цябе…»
- Details
- Створана 24.02.2025 13:31
20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы адбыўся юбілейны творчы вечар паэтэсы, мастака Галіны Загурскай «Тулюся, край, заўсёды да цябе...».
Галіна Загурская – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат «Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча» Віцебскага аблвыканкама (2015), «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама (2020, 2024). Доўгія гады была рэдактарам народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне» (Полацк). Як самадзейны мастак прымае ўдзел у шматлікіх выставах.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка адзначыла паэтычны талент Галіны Загурскай, яе беражлівые адносіны да роднага слова. Галіна Пятроўна чытала свае вершы, расказвала пра дзіцячыя і юнацкія гады, пра сваіх бацькоў, родныя мясціны на Мёршчыне.
З Полацка падтрымаць Галіну Загурскую прыехалі яе сябры па творчасці: бард Васіль Граноўскі, паэтэса Ірына Еўдакімовіч, гумарыст Уладзімір Куц. З Лепеля з віншаваннямі прыехаў пісьменнік Мікалай Гарбачоў. А музычны работнік, канцэртмайстар Раіса Клімуш з Санкт-Пецярбурга даслала відэазапіс песні на верш Галіны Загурскай. Шчырыя словы віншаванняў прагучалі ў выступленнях пісьменнікаў Васіля Калтунова і Валянціны Шырынавай.


































