
Аўтарскі вечар кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 24.02.2025 13:43
20 лютага адбыўся аўтарскі вечар члена Беларускага саюза кампазітараў, музыканта і педагога Аляксандра Іванова «О войне и мире. Песни композитора-непесенника».
Аляксандр Віктаравіч – выпускнік Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі па спецыяльнасці кампазіцыя (клас прафесара Б. І. Цішчанкі). Жыве ў Віцебску, выкладае тэарэтычныя дысцыпліны ў ДШМ № 2. Ён напісаў 9 сімфоній, 3 сюіты для аркестра, аднаактовыя балеты «Золушка» і «Золотой теленок», канцэрты для скрыпкі з аркестрам і для віяланчэлі з аркестрам, рамансы і інш. Яго музыка гучала на міжнародным фестывалі рускага мастацтва «Пецярбургская восень»; яе выконвалі Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, актэт балалаек «Віцебскія віртуозы», ансамбль «Кантраст»...
Кампазітар прадставіў свае творы, прысвечаныя абаронцам Айчыны. Заклікаў памятаць гісторыю і ўрокі, якія вынеслі з трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксандр Іваноў выканаў песні на вершы Мікалая Рубцова, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Давіда Сімановіча, Ніны Тувальскай, Мікалая Калупаева і Георгія Лужкова. Кожная кампазіцыя была прасякнута глыбокімі эмоцыямі і шчырасцю, любоўю да Радзімы.
Напрыканцы вечара гледачы змаглі задаць пытанні і падзяліцца ўражаннямі.


































