
Выстава «Кнігі-юбіляры 2025: замежная мастацкая літаратура»
- Details
- Створана 24.02.2025 16:19
Аддзел выданняў на замежных мовах прадстаўляе вашай увазе on-line выставу «Кнігі-юбіляры 2025: замежная мастацкая літаратура», прымеркаваную да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права.
У рамках гэтай выставы мы сабралі творы, якія адзначаюць важныя юбілеі ў 2025 годзе, каб чытачы змаглі адчуць плынь часу і вечную сілу таленту вялікіх пісьменнікаў.
Кожная кніга ў нашай падборцы не толькі з'яўляецца мастацкім творам, але і адлюстроўвае дух сваёй эпохі, уздымаючы актуальныя тэмы, якія хвалююць чалавецтва на працягу стагоддзяў. Мы спадзяемся, што гэтая выстава натхніць Вас на паўторнае чытанне даўно знаёмых твораў і адкрые новыя грані іх успрымання.


































