
Краязнаўчыя сустрэчы. Лекцыя-прэзентацыя Франца Сіўко «Фабрыка Міжрэчча»
- Details
- Створана 27.02.2025 13:18
26 лютага ў бібліятэцы ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася лекцыя-прэзентацыя пісьменніка, краязнаўцы Франца Сіўко «Фабрыка Міжрэчча».
Аднайменная кніга пабачыла свет зусім нядаўна. Гэта краязнаўчае выданне, прысвечанае гісторыі і трансфармацыям профіляў вытворчасці аб'екта гідратэхнічнай думкі Мёршчыны мяжы XIX–XX стагоддзяў, вядомага сёння месца турысцкага паломніцтва – Міжрэчанскага вадаспада.
Франц Сіўко прадставіў увазе ўдзельнікаў мерапрыемства ўнікальныя фотаздымкі, што ўвайшлі ў кнігу, расказаў пра асаблівасці «Фабрыкі Міжрэчча» як гідратэхнічнага збудавання, пра людзей, лёсы якіх звязаны з гэтым маляўнічым кутком Мёршчыны. Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак падкрэсліў важнасць такіх краязнаўчых выданняў для вывучэння гісторыі роднага краю.


































