
Практычны занятак «Псіхалагічная абарона: як распазнаць і як быць з ёю»
- Details
- Створана 03.03.2025 16:44
Практычны занятак «Псіхалагічнаяя абарона: як распазнаць і як быць з ёю» прайшоў у бібліятэцы 27 лютага ў рамках бібліятэчнага праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
Псіхолаг-кансультант, член Беларускага таварыства кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі Юлія Насеннік расказала аб відах і прынцыпах работы псіхалагічнай абароны і разтлумачыла, як спрацоўваюць ахоўныя механізмы псіхікі чалавека ў тым ці іншым выпадку.
Удзельнікі праекта зразумелі не толькі ўласныя дзеянні і ўчынкі, але і рэакцыі іншых людзей, глыбей вывучылі свае эмоцыі, прааналізавалі паводзіны і матывы ў розных сітуацыях.
Тэматычная выстава з фонду аддзела абанемента «Шлях да сябе. Мастацтва самапазнання» выклікала цікавасць і дапоўніла мерапрыемства.


































